17 сакавiка   ў  групе падоýжанага дня №2 была праведзена гутарка « Хто мы? Мы –беларусы».

У ходзе гутаркі гучалі вершы  пра Беларусь. Вучнi ўспаміналі аб дзяржаўных сімвалах сваёй краіны, пра мiлагучнасць роднай мовы, аб народных традыцыях, пра гісторыю роднай зямлі. На працягу ўсяго мерапрыемства ў класе панавала атмасфера дабра, утульнасці і ўсеагульнай радасці. Дзецi выдатна справіліся з усімі заданнямі. Гутарка атрымалася яркай і насычанай.